Биобиблиографический указатель 2

Краткий очерк научной, научно-организационной, государственной и общественной деятельности

 

Усевалад Макаравич Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 г. у вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні ў сям’і настаўніка, які затым стаў служыцелем царквы. Вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы. Удзельнічаў у рэвалюцыйных выступленнях моладзі, таму вымушаны быў перавесціся ў Магілёўскую семінарыю, якую скончыў у 1902 годзе. Тыя факты, што бацька У.М. Ігнатоўскага быў служыцелем культу і што ён сам атрымаў духоўную адукацыю, пазней ставіліся яму ў віну як выхадцу з чужога сацыяльнага асяроддзя.

І ўсё ж царкоўнай асобай У.М. Ігнатоўскі не стаў. У 1902-1905 гг. ён вучыцца ў Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным факультэце. Гэта вызначыла яго далейшы шлях як гісторыка. Тут жа ён зрабіў свой першы палітычны выбар, уступіўшы ў партыю эсэраў. За ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях, распаўсюджванне лістовак і як палітычна ненадзейнага яго выслалі па месц ы жыхарства. Затым ён пераехаў у Вільню, дзе ўступіў у мясцовую эсэраўскую арганізацыю.

У 1906 годзе яму ўдалося аднавіць навучанне ў Пецярбургскім універсітэце, але ўжо ў наступным годзе ён быў высланы ў Аланецкую (Архангельскую) губерню. Адбываючы пасяленне, ажаніўся з Мары яй Севасцьянаўн ай Арэф’евай, якую таксама выслалі туды за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля адбыцця пасялення паступае ў 1909 годзе ў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт, які скончыў у 1911 годзе.

Такім чынам, Усевалад Макаравіч атрымаў грунтоўную гістарычную падрыхтоўку. Яго ўсё больш цікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа.

Фарміраванне светапогляду У.М. Ігнатоўскага як гісторыка адбывалася ў ліберальна-буржуазным кірунку з цяга й да гісторыка-юрыдычнага напрамку ў рускай гістарыяграфіі, да якога належалі вядомыя гісторыкі С.М. Салаўёў, В.В. Ключэўскі. У той жа час ён вывучае працы М.В. Доўнар-Запольскага, М.К. Любаўскага, іншых даследчыкаў роднага краю. У яго навуковым светапоглядзе спалучаецца імкненне да аб’ектыўнага разумення гісторыі з некаторым адценнем агульначалавечых каштоўнасцей, якія ішлі ад рэлігійнага выхавання.

Ужо ў перыяд навучання ў Усевалада Макаравіча развіваюцца такія якасці як прага да ведаў і жаданне дзейнічаць, якія ён пранёс праз усё жыццё.

Атрымаўшы належную адукацыю, У.М. Ігнатоўскі выкладае гісторыю ў Віленскай прыватнай жаночай гімназіі Вінаградавай. У 1913 годзе прымае ўдзел у падрыхтоўцы да выдання кнігі, прысвечанай юбілейным урачыстасцям у Віленскай навучальнай акрузе ў сувязі з 300-годдзем праўлення ў Расіі дынастыі Раманавых. Гэты факт по тым таксама будзе выкарыстаны для абвінавачвання.

У ліпені 1914 года У.М. Ігнатоўскі пачынае працаваць выкладчыкам гісторыі і эканамічнай геаграфіі ў Мінск ім настаўніцк ім інстытуце і праз кароткі час фактычна становіцца яго кіраўніком. У жніўні гэтага ж года ён быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-яй ступені. У заходнім краі ім узнагароджваліся многія. У 1916 годзе У.М. Ігнатоўскі быў прадстаўлены да чына калежскага асэсара. Гэтыя факты таксама яму прыпомняць тыя, хто ў пачатку 1930-х гадоў буд уць вырашаць яго лёс.

Калі пачалася першая сусветная вайна, інстытут, які ўзначальваў Усевалад Макаравіч, разам з ім быў эвакуіраваны ў Яраслаўль. Сям’я знаходзілася ў Саратаўскай губерні – на радзіме жонкі. У эвакуацыі адбылося некаторае збліжэнне з беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам. Па ініцыятыве У.М. Ігнатоўскага ў інстытуце было створана культурна-асветніцкае супольніцтва «Наш край», якое мела рысы аўтаномнай эсэраўскай арганізацыі. Яно прапагандавала ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час У.М. Ігнатоўскі па сва і м светапогляд зе аддаваў перавагу рэфармісцкаму шляху пераўтварэння грамадства, выступаў за супрацоўніцтва з тымі дзеячамі, якія хацелі стварыць беларускую дзяржаву на буржуазна-дэмакратычнай аснове.

Фактычна ўжо ў дасавецкі перыяд У.М. Ігнатоўскі сфарміраваўся як гісторык роднага краю. Доказам гэтаму з’яўляецца яго першая навуковая праца «Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі». Яна напісана на аснове курс а лекцый, якія чытаў аўтар у Яраслаўлі для студэнтаў Мінскага педінстытута. У ёй у шырокім гістарычным дыяпазоне разглядаецца развіццё беларускага этнасу, яго культры, робяцца цікавыя назіранні , у прыватнасці, што фарміраванне беларускай нацыі на пачатковай стадыі было замаруджаным. Прычына гэтага, на думку аўтара, – у працяглым знаходжанні беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

У гэты час Усевалад Макаравіч працягвае ўдзельнічаць у рэвалюцыйным руху і падзяляць эсэраўскія погляды. Але гэта не перашкадж ае яму займацца культурна-асветніцкай працай з мэтай прапаганды ідэі нацыяльнага беларускага аднаўлення. Жыццёвы і творчы шлях У.М. Ігнатоўскага ў савецкі перыяд даволі выразна распадаецца на тры этапы. 1918 г. – першая палова 1920 г., калі ён пераходзіць у сваіх грамадска-палітычных поглядах з эсэраўскай платформы на пазіцыі бальшавізму, вядзе сябе як патрыёт беларускай зямлі, арганізоўваючы ўзброеную барацьбу з белапольскімі акупантамі.

Найбольш плённы перыяд у яго жыцці – другая палова 1920–1928 гг. У гэты час асабліва ярка раскрываецца яго талент як вучонага і грамадскага дзеяча, арганізатара асветы і навукі ў БССР. І нарэшце, трагічныя 1929 – пачатак 1931 гг., калі ён стаў падвяргацца неабгрунтаваным і жорсткім нападкам, якія прывялі да трагічнай развязкі – самагубства гэтага таленавітага і дынамічнага чалавека.

Коратка разгледзім гэтыя перыяды ў жыцці Усевалада Макаравіча ў сувязі з тым часам, які перажывала краіна, з некаторымі рысамі развіцця, характэрнымі для Беларусі.

Падзеі кастрычніка 1917 года, баль ша віцкую рэвалюцыю У.М. Ігнатоўскі прыняў не адразу, але пры гэтым для яго характэрна развіццё грамадска-палітычных поглядаў. Яшчэ ў 1917 годзе, калі Н астаўніцкі інстытут знаходзіўся ў Яраслаўлі, Усевалад Макаравіч узначаліў арганізацыю «Маладая Беларусь». Яна з’явілася пераемніцай таварыства «Наш край». Яе члены падзялялі тактычныя і праграмныя палажэнні Беларускай сацыялістычнай грамады – дробнабуржуазнай нацыянальный арганізацыі леванародніцкага кірунку. У той жа час яны займалі больш радыкальныя пазіцыі па нацыянальнам і аграрным пытаннях.

Жыццё ў эвакуацыі, адарванасць ад радзімы былі вымушаным і нялёгкім выпрабаваннем. Таму У.М. Ігнатоўскі, яго калегі па інстытуце і прыхільнікі імкнуліся вярнуцца ў родны край. У верасні 1918 года, яшчэ ў час акупацыі Беларусі кайзераўскімі войскамі, калектыў Н астаўніцкага інстытута вярнуўся ў Мінск. Усевалад Макаравіч прымае актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Ён – адзін з арганізатараў беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая ўзнікла летам 1918 года пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады.

У той жа час у гэтай арганізацыі ён прадстаўляў левае, часам радыкальнае крыло, выступаў за кантакты з падпольным камуністычным рухам. Пры гэтым нярэдка меў сваю грамадска-палітычную пазіцыю, адметную ад поглядаў іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Знаходзячыся ў лагеры беларускіх нацыянальных партый, У.М. Ігнатоўскі не прыняў палітыку рады Беларускай народнай рэспублікі, асабліва яе прагерманскай арыентацыі. Ён бачыў адсутнасць сувязі БНР з масамі працоўных.

Гэта сведчыла аб эвалюцыі грамадска-палітычных поглядаў У.М. Ігнатоўскага, што не магло не ўплываць на практычную дзейнасць. Ужо ў канцы 1918 года слабеюць яго зносіны з Беларускай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, але да бальшавікоў ён яшчэ не наблізіўся.

Тым не менш заняў выразна адмоўную пазіцыю да белапольскай акупацыі Беларусі. У студзені 1920 года па ініцыятыве Усевалада Макаравіча арганізацыя «Маладая Беларусь» была ператворана ў Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Яна аб’ядноўвала каля 2 тыс. чалавек, а яе аддзяленні ахоплівалі Мінскую і Гродзенскую губерні. Палітычнай мэтай БКА з’яўлялася ўсталяванне Савецкай Беларускай рэспублікі, якая павінна знаходзіцца ў федэратыўнай сувязі з Савецкай Расіяй. Пад кіраўніцтвам БКА працаваў Беларускі паўстанцкі камітэт. Ён кіраваў дзеяннямі партызанскіх атрадаў, была таксама сувязь са штабам Заходняга фронту і яго камандуючым М.М. Тухачэўскім.

У сувязі з тым, што БКА прызнавала Савецкую ўладу і ўсё рабіла для яе аднаўлення ў беларускім краі, лідэры беларускіх нацыянальных партый хацелі нейтралізаваць дзеянні У.М. Ігнатоўскага і ўзначальваемай ім арганізацыі. Але гэта ім не ўдалося. Аўтарытэт БКА сярод працоўных Беларусі, у першую чаргу сялянства, павялічваўся. Заслуга яе кіраўніка тут б яспрэчная.

Гэта быў нялёгкі час станаўлення У.М. Ігнатоўскага як палітычнага дзеяча. На працягу першых гадоў Савецкай улады ён прайшоў цяжкую дыстанцыю ад эсэраўскіх поглядаў да бальшавіцкіх, стаў на шлях кіраўніцтва ўзброенай барацьбой супраць белапалякаў за аднаўленне Савецкай улады. І зрабіў ён яе на аснове ўласнага вопыту, крытычна асэнсоўваючы складан асці палітычнай барацьбы, праграмы розных партый і груп, у тым ліку і за самавызначэнне Беларусі.

На другім этапе свайго жыцця ў савецкі перыяд, самым працяглым і плённым – другой палове 1920-га – 1928 гадах, У.М. Ігнатоўскі актыўна выступае як палітык. Гэта наглядна праявілася ўжо ў час так званага другога аб’яўлення БССР, дзе змагаліся дзве лініі за аднаўленне Беларускай савецкай дзяржаўнасці, якую падтрымлівалі А.Р. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя, і ўключэнне Заходняй вобласці, у тым ліку беларускіх зямель, у склад РСФСР з захаваннем культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Гэту лінію адстойвалі тыя, хто слаба ведаў Беларусь і сярод іх у першую чаргу А.Ф. Мяснікоў. У.М. Ігнатоўскі быў за адражэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Ідэйныя разыходжанні прывялі да таго, што ён фактычна парывае з кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якое не стала подпісваць «Дэкларацыю аб абвяшчэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Але гэты дакумент падпісаў Усевалад Макаравіч ад імя ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі. Ён увашоў у склад часовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, стаў наркомам земляробства. Члены БКА ўступалі ў РКП(б). У.М. Ігнатоўскі быў прыняты ў яе рады 30 ліпеня 1920 года.

Гэты крок быў заканамерным вынікам эвалюцыі поглядаў У.М. Ігнатоўскага пад уздзеяннем бурных падзей, якія адбываліся ў першыя гады Савецкай улады ў краіне, у тым ліку на Беларусі. У аснове гэтага павароту былі глыбока патрыятычныя адносіны да роднай зямлі, удзел у барацьбе за яе вызваленне ад акупантаў, актыўная пазіцыя да самавызначэння Беларусі ў межах усёй краіны і на аснове Савецкай улады.

З’яўляючыся адным з кіраўнікоў БССР, У.М. Ігнатоўскі займае адказныя пасады. У 1921–1926 гг. – нарком асветы БССР. Адначасова ў 1924–1926 гг. загадваў агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. У 1926–1928 гг. – старшыня Інстытута беларускай культуры. З пераўтварэннем Інбелкульта ў Беларускую а кадэмію навук становіцца яе першым прэзідэнтам. Ён – адзін з заснавальнікаў Белдзяржуніверсітэта, з 1922 г. – прафесар гэтай установы.

Адначасова вядзе вялікую грамадскую працу. У 1924–1930 гг. – член бюро ЦК КП(б)Б. У гэты ж час – член ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР. Выбіраецца членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК СССР. У 1927–1929 гг. – старшыня таварыства марксістаў Беларусі.

Прызнаннем заслуг Усевалада Макаравіча перад БССР з’явілася святкаванне 20-годдзя яго культурна-педагагічнай і рэвалюцыйнай дзейнасці. Гэта было пры мерква на да 6-й гадавіны ўтварэння БССР. У адпаведнай пастанове ЦК КП(б)Б ад 20 снежня 1924 года было вырашана правесці ў Мінску і акруговых цэнтрах сходы гарсаветаў, прысвечаныя гэтым падзеям, сумесна з прафесійнымі і партыйнымі арганізацыямі. У навучальных установах дзве гадзіны заняткаў таксама адводзіл і ся для іх асвятлення.

Важным пытаннем для беларускага народа ў сярэдзіне 1920-х гадоў было ўзбуйненне БССР. У.М. Ігнатоўскі – адзін з ініцыятараў правядзення гэтага працэсу, які праходзіў у 1924 і 1926 гадах. Ён не падзяляў варыянта вырашэння «беларускага пытання», прапанаванага радай БНР, якая знаходзілася ў эміграцыі. Сутнасць гэтай прапановы – паўстанне ў Заходняй Беларусі, захаванне ёю аўтаноміі ў межах Польшчы, затым аб’яднанне з БССР і стварэнне Беларускай дзяржавы.

Разам з А.Р. Чарвяковым, З. Жылуновічам, іншымі палітычнымі дзеячамі рэспублікі У.М. Ігнатоўскі быў ініцыятарам пастановы ЦВК СССР і ЦВК БССР (ліпень 1923 г.) аб амністыі ўсім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных фарміраванняў у 1918-1920 гг., у тым ліку членам нацыянальнага ўрада Вялікай беларускай рады, урада БНР і іншым.

Займаючы адказныя пасады, У.М. Ігнатоўскі шмат зрабіў для ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. Ён стаяў ля вытокаў гэтай палітыкі і быў адным з яе натхняльнікаў.

Шмат увагі наддае Усевалад Макаравіч у гэты час навуковым даследаванням. Яго працы становяцца больш глыбокімі, пашыраецца іх дакументальная аснова. Усяго ім было напісана звыш 30 навуковых прац, у тым ліку «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі», які вытрымаў пяць выданняў, «Гісторыя Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст.» (3 выданні), «Беларусь» (4 выданні) і, нарэшце, найбольш грунтоўная яго праца «1863 год на Беларусі». Характэрна, што аўтар удзяляе ўвагу пераважна палітычнай гісторыі Беларусі. І структура прац у яго адпаведная – старажытны і раннефеадальны перыяды, беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай і, нарэшце, Расійскай імперыі.

Але не толькі актуальныя гістарычныя праблемы хвалююць У.М. Ігнатоўскага як даследчыка. Аб яго творчым дыяпазоне гаворыць і невялічкая кніжачка «Матывы лірыкі беларускага песьняра М. Чарота». Заўважым, што ў сваіх працах Усевалад Макаравіч смела ставіць вострыя пытанні, як, напрыклад, русіфікацыя Беларусі ў выніку палітыкі царызму ў нарысе падзей «1863 год на Беларусі», змаганне Полаччыны з Кіеўшчынай у «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі» і іншыя. Аднак у яго працах ёсць і памылковыя меркаванні. Пазбегнуць іх тады было практычна немагчыма.

У гэты час У.М. Ігнатоўскі вядзе надзвычай плённую працу як арганізатар навукі. У 1921 годзе пры наркамаце адукацыі, які ён узначаліў, была створана навукова-тэрміналагічная камісія. На яе базе ў 1922 годзе ўзнік Інстытут беларускай культуры, ператвораны з 1 студзеня 1929 года ў Беларускую акадэмію навук. Вялікую ролю ў гэтых пераўтварэннях адыграў Усевалад Макаравіч.

Тое, што росквіт навуковай, навукова-агранізацыйнай, грамадска-палітычнай дзейнасці У.М. Ігнатоўскага прыйшоўся на 1920-я гады – глыбока заканамерна. У гэты час сутнасць сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця ў краіне, у тым ліку і ў Беларускай ССР, вызначала дэмакратычная ў сваёй аснове новая эканамічная палітыка. І хаця цэнтралізацыя кіраўніцтва заставалася высокай, а ў другой палове 1920-х гадоў назіраўся ўсё большы адыход ад яе, гэтая палітыка давала плённыя вынікі ва многіх сферах жыцця, у тым ліку і ў нацыянальна-культурным будаўніцтве.

Аднак новая эканамічная палітыка не адпавядала намеру І. Сталіна ўзвысіць сваю асабістую ўладу і перайсці да таталітарнага рэжыму. І ён вырашыў «адкінуць НЭП да д’ябла». Наступіў 1929 год – «год вялікага пералому», як мы, услед за Сталіным, называлі яго шмат дзесяцігоддзяў. Пералом быў, але які? Ва ўсякім разе не з тым зместам, што афіцыйна для ўсіх укладваў у яго аўтар. Як высветлілася пазней, пералом на самой справе заключаўся ў змене адносін да сялянства, да нацыянальнай інтэлігенцыі, у пераглядзе гісторыі, у прыніжэнні ролі Леніна і ўзвышэнні асобы Сталіна. Пералом гэты азначаў пераход да актыўнага фарміравання камандна-адміністрацыйнай сістэмы і культу асобы.

Адно з першых праяўленняў ўсяго гэтага прыйшлося на БССР, дзе ўжо была падрыхтавана адпаведная глеба. Яна была звязана з тым, што тэндэнцыя падпарадкавання пад партыйную лінію ўсіх думак і поглядаў прывяла ў другой палове 1920-х гадоў да ўзмацнення ў Кампартыі Беларусі наступлення, а затым і адкрытай барацьбы з так званым беларускім буржуазным нацыяналізмам. Трактоўка гэтага паняцця была вельмі шырокай, а яго небяспека шматразова перабольшвалася. Такі падыход прывёў да залічэння ў беларускія буржуазныя нацыяналісты многіх прадстаўнікоў народа, у першую чаргу вучоных і дзеячаў культуры.

Гэтая ганебная кампанія пачыналася ўжо ў сярэдзіне 1920-х гадоў, калі першы сакратар ЦК КП(б)Б А.І. Крыніцкі, выступаючы 18 верасня 1925 года на сходзе бюро ячэйкі Мінскай гарадской партыйнай арганізацыі, заявіў, што адзначаецца непазбежнае пры росце гаспадаркі павелічэнне цяг і некаторых элементаў дробнабуржуазнай інтэлігенцыі да нацыянальна-дэмакратычнай платформы і што гэта робіцца пад уплывам заможнага сялянства. Больш разгорнутая характарыстыка гэтай вельмі перабольшанай з’явы была дадзена ў рэзалюцыі «Аб працы сярод інтэлігенцыі», прынятай сакавіцкім (1926 года) пленумам ЦК КП(б)Б. У ёй адзначалася, што разам з прыбліжэннем часткі інтэлігенцыі да Савецкай улады адбываецца далейшая крышталізацыя нацыянал-дэмакратычных настрояў і ідэй. Згодна з рэзалюцыяй, яна, у прыватнасці, заключалася ў адмаўленні дыктатуры пралетарыяту, імкненні да палітычнага ўраўнавання сялянства з рабочым класам, у арыентацыі на кулацкія элементы вёскі. У далейшым такія да іх падобныя абвінавачванні сталі падставай для шырокіх рэпрэсій.

А пачыналіся яны фактычна ўжо ў пачатку 1930-х гадоў. Адной з першых ахвяр гэтай палітычнай кампаніі з’явіўся У.М. Ігнатоўскі, для якога наступіў апошні, трагічны перыяд яго жыцця. Да 1929 г. ні яго навуковыя погляды, ні грамадска-палітычная дзейнасць пад сумненне не ставіліся, але з гэтага часу ён трапіў пад жорсткую крытыку. Ужо на ХІІ з’ездзе КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1929 года, гісторык С. Агурскі даў адмоўную характарыстыку яго даследаванню «1863 год на Беларусі», якое яшчэ не было нават надрукавана, і заклікаў разгарнуць барацьбу супраць апартунізму і нацыяналізму ў гістарычнай навуцы. З’явіліся іншыя абвінавачванні, у тым ліку і ў прыналежнасці У.М. Ігнатоўскага да нацыянал-ухілізму.

Кампанія па барацьбе з нацыянал-дэмакратызмам разгортвалася не без удзелу цэнтральных органаў. У Мінск прыбыла камісія ЦК УКП(б), якая павінна была даследаваць практыку нацыянальнага пытання ў БССР. Камісію ўзначальваў старшыня ЦК Кампартыі Украіны Затонскі. На пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б ён выказаў некаторыя крытычныя заўвагі ў сувязі з асобнымі памылкамі, якія, на яго думку, былі ў працах У.М. Ігнатоўскага. Дакладаючы ў Маскве, Затонскі гэтую крытыку ўзмацніў, хаця работа Беларускай а кадэміі навук (а У.М. Ігнатоўскі быў яе прэзідэнтам) не крытыкавалася. Паступова гэтая крытыка стала перарастаць у ідэалагічныя абвінавачванні, якія прымалі ўсё больш жорсткі характар.

Шмат якія крытычныя заўвагі Усевалад Макаравіч не прызнаў і выступіў з адказам, у якім даў прынцыповую адзнаку сваім працам. Пасля гэтага нападкі на яго спыніліся. Больш таго, ён быў абраны дэлегатам ХІІІ з’езда КП(б)Б, які пра ходзі ў у сярэдзіне 1930 года, двойчы выступаў на гэтым з’ездзе, нават быў абраны ў склад ЦК. У хуткім часе выйшла грунтоўная навуковая праца «1863 год на Беларусі» – вяршыня навуковай творчасці У.М. Ігнатоўскага. У яго было шмат творчых задум, але выканаць іх яму не далі. Кастрычніцкі (1930 года) пленум ЦК КП(б)Б, на якім выступіў тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б К.В. Гей з дакладам «Аб чарговых задачах і нацпалітыцы», засяродзіў увагу на дзейнасці так званага «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ), крытыцы беларускага буржуазнага нацыяналізму і, асабіста, у ліку іншых – У.М. Ігнатоўскага. Была прынята негатыўная характарыстыка яго дзейнасці. Тут яму прыпомнілі ўсё: і паходжанне з сацыяльна чужога асяроддзя, і ўдзел у падрыхтоўцы ў 1913 годзе юбілейнага зборніка, прысвечанага 300-годдзю Дома Раманавых, і знаходжанне ў партыі эсэраў і іншае.

У высунутых розных абвінавачваннях ён быў далёка не адзінокім. Па так званай справе «Саюза вызвалення Беларусі» праходзілі 86 чалавек, у тым ліку нарком земляробства З. Прышчэпаў, нарком асветы А. Баліцкі і інш. Кіраўніцтва гэтай, як цяпер вядома, створанай толькі на паперы, арганізацыяй прыпісвалася Я. Лёсіку, С. Некрашэвічу, В. Ластоўскаму і інш. Паказальна тое, што на гэтым пленуме Рапапорт, які ў той час быў старшынёй АДПУ у БССР, адзначаў, што ў яго ведамства няма падстаў абвінавачваць У.М. Ігнатоўскага ў прыналежнасці да СВБ. Тым не менш у канцы 1930 года яго вызвалілі ад пасады прэзідэнта Акадэміі навук, а у студзені 1931 года выключылі з партыі. Неаднаразова выклікалі на допыты ў АДПУ, дзе ён не змог адвергнуць шмат якія надуманныя абвінавачванні. Не маючы магчымасці супрацьстаяць узрастаючам у ціску, У.М. Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года.

Яго сям’я зрабіла спробу пратэставаць. Старэйшы сын Усевалада Макаравіча – Міхаіл – звярнуўся з заявай у ЦК УКП(б). Была некаторая праверка, але затым прэзідыум ЦКК УКП(б) фактычна пацвердзіў асноўныя абвінавачванні. Толькі ў кастрычніку 1990 года бюро ЦК КПБ аднавіла Усевалада Макаравіча ў радах Кампартыі з 1920 года. Як сказана ў пастанове, гэта зроблена ў сувязі з тым, што абвінавачванні ў групавой антыкамуністычнай, контррэвалюцыйнай дзейнасці пры праверцы не падцвердзіліся.

Зроблены У.М. Ігнатоўскім ракавы выстрал, на вялікі жаль, адкрыў трагічныя старонкі ў гісторыі беларускага народа, як і іншых народаў краіны. Ён стаў рэхам узыходзячага дэспатычнага сталінскага праўлення, калі культ асобы злавесна разрастаўся і савецкія людзі ўступалі ў гераічныя і трагічныя 1930-я гады. П а часе гэты выстрал супаў з неймаверным нарошчваннем тэмпаў калектывізацыі і нябачаным насіллем над найбольш гаспадарлівай часткай сялянства. Праз 6 гадоў такі ж выстрал будзе паўтораны А.Р. Чарвяковым. Сёння яны гучаць як прысуд сталіншчыне.

 

Предыдущая страница    2    Следующая страница

1 2 3 4 5 6 7