| 1898–1899 |
– вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. |
| 1902 |
– скончыў Ноўгарад-Ссеверскае гарадское вучылішча. |
| 1903–1905 |
– праца ў Грамячанскай школе. |
| 1905 |
– арышт за ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях. |
| 1907 |
– уцёк з турмы. |
| 1911 |
– паўторны арышт і асуджэнне на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. |
| 1912 |
– першыя публікацыі. |
| 1917 |
– вяртанне са ссылкі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. |
| 1917–1918 |
– рэдактар газеты «Вольная Беларусь». |
| 1918 |
– адын з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). |
| 1919 |
– старшыня Найвышэйшай рады Беларускай народнай рэспублікі (БНР). |
| 1920 |
– супрацоўніцтва ў газетах «Звон» і «Беларусь». |
| 1921 |
– выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). |
| 1921 |
– падрыхтоўка да друку зборніка «Родныя вобразы». |
| 1922 |
– абраны сапраўдным членам Інбелкульта. |
| 1922 |
– выданне падручніка “Практычная граматыка беларускай мовы”. |
| 1927 |
– дырэктар Інстытута навуковай мовы. |
| 1928 |
– зацверджаны правадзейным членам Беларускай Акадэміі навук. |
| 1930 |
– старшыня Тэрміналагічнай камісіі. |
| 17 ліпеня 1930 |
– арышт па справе «Саюза вызвалення Беларусі». |
| 1930 |
– пазбаўлены звання акадэміка. |
| 10 красавіка 1931 |
– высланы на 5 год у г. Камышын над Волгай. |
| 1934 |
– амнісціраваны пастановай УЦВК без права вяртання ў Мінск. |
| 1935–1936 |
– жыў на Браншчыне. |
| 1937 |
– пераезд у г. Аткарск на працу ў педтэхнікуме. |
| 25 чэрвеня 1938 |
– арышт. |
| 1 красавіка 1940 |
– растрэляны ў саратаўскай турме, адразу пасля абвяшчэння пастановы так званай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 31.3.1940 г. |
| 1958 |
– спыненне справы за 1938 г. |
| 1988 |
– спыненне справы за 1931 г. |
| 1990 |
– адноўлены ў званні акадэміка. |