| 1902 |
– уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве (ППС у Літве), якая вяла работу і ў заходняй частцы Беларусі. |
| 1903 |
– ажаніўся з літоўскай пісьменніцай Марыяй Іваноўскай (Ладзіну Пяледа), якая працавала тады ў Пецярбургу ў чытальні польскіх сацыялістаў. |
| 1906 |
– спрабаваў у Рызе здаць экзамены на атэстат сталасці, але, паводле ўласных слоў, «зрэзаўся на рускай мове», махнуў рукой на атэстаты і дыпломы, заняўся самаадукацыяй. |
| 1906-1908 |
– уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). |
| 1909 |
– адны з заснавальнікаў БСГ Антон і Іван Луцкевічы разам з афіцыйным выдаўцом газеты «Наша ніва» Аляксандрам Уласавым запрасілі Вацлава Ластоўскага на сталую працу ў рэдакцыю выдання. |
| 3 сакавіка 1909 |
– сакратар рэдакцьгі «Нашай нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні ў Вільні. |
| 1910 |
– выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую папулярную абагульняючую працу па нацыянальнай гісторыі на беларускай мове. |
| 1915 |
– спрабаваў стварыць партыю «Хрысціянская злучнасць». Ён адзін з аўтараў «Меморыі прадстаўнікоў Беларусі», у якой даводзіліся правы беларускага народа на нацыянальна-дзяржаўнае развіццё і якая была прадстаўлена на міжнародную канферэнцыю ў Лазане (Швейцарыя, 1916). |
| 1916-1917 |
– рэдагаваў газету «Гоман». |
| 1918 |
– выдаваў у Вільні часопіс «Крывічанін». Ён падтрымліваў урад Беларускай народнай рэспублікі (БНР), абвешчанай у сакавіку 1918. |
| Канец 1918 |
– ўзначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры літоўскай Тарыбе, потым быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. |
| 1919 |
– уваходзіў у партыю беларускіх эсэраў, са снежня 1919 узначальваў Народную раду (эсэраўскую) БНР, якая адмовілася супрацоўнічаць з белапалякамі. В. Ластоўскі быў кінуты польскімі ўладамі ў астрог. |
| Люты 1920 |
– дазволілі выехаць з Польшчы ў Літву. Знаходзячыся ў эміграцыі, В. Ластоўскі ўдзельнічаў у арганізацыі ў Заходняй Беларусі партызанскага руху супраць белапалякаў. |
| Верасень 1920 |
– пад уплывам часовага поспеху польскіх войск на Заходнім фронце кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў паспрабавала ўстанавіць кантакт з польскімі інтэрвентамі. |
| Красавік 1923 |
– пераканаўшыся ў бесперспектыўнасці далейшай барацьбы, В. Ластоўскі ў выйшаў з урада БНР і неўзабаве адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. |
| 1923-27 |
– выдаваў у Каўнасе літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. |
| 1924 |
– выдаў капітальны для свайго часу руска-беларускі слоўнік (матэрыялы збіраў з 1902). |
| 1926 |
– выдаў сваю самую буйную навуковую працу — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» — грунтоўны агляд усяго беларускага пісьменства да 18 ст. ўключна. |
| 1926 |
– напісаў для Інбелкульта і пераслаў у Мінск каштоўныя ўспаміны пра М. Багдановіча і іншыя матэрыялы. |
| Красавік 1927 |
– урад Савецкай Беларусі дазволіў В. Ластоўскаму вярнуцда ў Мінск, дзе яму былі створаны ўмовы для навуковай работы. Ён стаў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, працаваў у Інбелкульце. |
| З 1928 |
– акадэмик і неадменны сакратар АН БССР, садзейнічаў развіццю навукі на Беларусі. Напісаў каларытныя ўспаміны пра нашаніўскі перыяд, пра Я. Купалу (1928, засталіся ў рукапісе). |
| 1927-1929 |
– уваходзіў у камісію па рэформе беларускага правапісу. |
| 20 кастрычніка 1929 |
– газета «Звязда» апублікавала пастанову Савета Народных Камісараў БССР «Аб аслабаненні акадэміка Ластоўскага В.У. ад абавязкаў неадменнага сакратара Беларускае акадэміі навук і акадэміка Некрашэвіча С.М. ад абавязкаў віцэ-прэзыдэнта Беларускае акадэміі навук». |
| Кастрычнік 1929 |
– вызвалены з пасады неадменнага сакратара АН БССР. |
| 10 красавіка 1930 |
– пазбаўлены звання акадэміка і высланы на 5 год за межы Беларусі. |
| 1930-1937 |
– працаваў у Саратаве ва універсітэцкай бібліятэцы загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў. |
| 20 жніўня 1937 |
– паўторна арыштаваны. |
| 23 студзеня 1938 |
– ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла «агента польскай разведкі і ўдзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі» В.Ю. Ластоўскага да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. |
| 10 чэрвеня 1958 |
– рэабілітаваны па другім прыгаворы. |
| 16 верасня 1988 |
– рэабілітаваны па першым прыгаворы. |
| 1990 |
– адноўлены ў званні акадэміка. |